Адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага ўрада.
Бакі абмеркавалі ход выканання даручэнняў, дадзеных прэзідэнтамі дзвюх краін у Сочы 7 снежня гэтага года, а таксама намецілі графік маючых адбыцца кантактаў.
Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі рашэнне першачарговых пытанняў па пастаўках нафты і газу на 2020 год.
Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся стэлефанавацца на наступным тыдні пасля сустрэчы кіраўнікоў працоўнай групы па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі.
Прэв'ю: government.by
Спасылкі
[1] http://www.government.by/ru/content/9172
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rumas
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-myadzvedzeu