"Амерыканскі бізнесмен" выманіў у мінчанкі амаль $3,5 тыс., паведамілі [1] БелТА ў МУС.
Ахвярай стала 46-гадовая адзінокая жанчына, да якой у лістападзе праз сацсетку пастукаўся невядомы. Ён прадставіўся амерыканскім бізнесменам Скотам Морысам. Падчас размовы мінчанка прасякла сімпатыяй да новага знаёмамага.
Як паведамілі ў аддзеле крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС Мінска, віртуальны суразмоўца распавёў жанчыне, што хоча адкрыць і зарэгістраваць на яе нейкі фонд. Гэта дазволіла б ёй атрымліваць дадатковы прыбытак. Аднак для афармлення дакументаў спачатку неабходна пераслаць яму $500, што і было зроблена. Пасля гэтага з жанчынай звязаўся нібыта адвакат бізнесмена, які запэўніў, што ўсё прайшло добра, і папрасіў яшчэ амаль $3 тыс. Для адкрыцця рахунку ў банку і афармлення карткі. Пасля таго, як мінчанка аддала грошы, а новыя знаёмыя перасталі выходзіць на сувязь, пацярпелая звярнулася ў міліцыю.
Праваахоўнікі ўстанавілі, што грошы былі пераведзены ў Аўстрыю. Матэрыялы праверкі перададзеныя ў следчыя органы.
Каб не стаць ахвярай махляроў, МУС заклікае ні пад якой падставай не перакладаць грошы віртуальным знаёмым, не паведамляць рэквізіты сваіх банкаўскіх карт і рахункаў, персанальныя дадзеныя.
Прэв'ю: mt-smi.mirtesen.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/amerikanskij-biznesmen-vymanil-u-minchanki-pochti-35-tys-373041-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/vymagalnictva
[4] https://zviazda.by/be/tags/groshy