Дні напярэдадні Новага году заўсёды ахутаныя флёрам таямніцы і нават крыху чарадзейства. І ў гэты час кожны з нас верыць, што як толькі гадзіннік праб’е дванаццаць і гісторыя дадасць яшчэ адну адзінку да свайго ўзросту, у нашым жыцці пачнецца новы этап, у якім здзейсняцца запаветныя мары, а свет вакол стане больш цікавым, добрым і адкрытым.
Рэдакцыя часопіса “Родная прырода” жадае вам, паважаныя чытачы, шчасця, удачы, усмешак, цяпла ў 2020 годзе. Няхай ён будзе поўны яркіх фарбаў, незабыўных уражанняў і радасных падзей!
Са свайго боку мы будзем імкнуцца зрабіць наша выданне яшчэ больш змястоўным і цікавым для вас. Але ўпэўнены – без зваротнай сувязі гэта немагчыма. Таму прапануем вам адказаць на пытанні нашай анкеты ў форме ніжэй ці адправіць яе на наш электронны адрас pryroda@zviazda.by [2], або на паштовы адрас: 220034, г. Мінск, вул. Захарава, 19.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kolasava-1
[2] mailto:pryroda@zviazda.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/chasopis-rodnaya-pryroda
[4] https://zviazda.by/be/tags/chytachy
[5] https://zviazda.by/be/tags/anlayn-anketa