Нафтавыя кампаніі «Русснефть» і «Нефтиса», якія ўваходзяць у групу «Сафмар» Міхаіла Гуцырыева, паставяць на беларускія НПЗ у студзені 750 тысяч тон нафты, паведамляюць «Ведомости» [1].
Па словах прадстаўніка групы «Сафмар», іх кампаніі здабываюць 18 млн т нафты ў год, што дасць магчымасць не толькі выканаць абавязацельствы на ўнутраным рынку, але і цалкам забяспечыць пастаўкі ў Беларусь па зацверджаным Міністэрствам энергетыкі графіку.
Адзначаецца, што сёння, 10 студзеня, кампаніі групы «Сафмар» выканаюць абавязацельствы па пастаўцы ў Беларусь 130 тыс. т нафты. У студзені яны маюць намер паставіць на два беларускія НПЗ 750 тыс. т сыравіны - 650 тыс. т па трубаправодзе і 100 тыс. т чыгуначным транспартам.
Прэв'ю: media.az
Спасылкі
[1] https://www.vedomosti.ru/business/articles/2020/01/09/820278-neft-na-belorusskie?utm_source=yxnews&utm_medium=desktop&utm_referrer=https%3A%2F%2Fyandex.by%2Fnews
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta