Названы найлепшыя кітайскія гарады для вядзення бізнесу.
У Кітаі назвалі гарады з самым спрыяльным для бізнесу асяроддзем, у спісе якіх лідзіруе горад Гуанчжоу. Пра гэта сведчыць даклад, апублікаваны Акадэміяй грамадскіх навук Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У ходзе складання рэйтынгу былі ацэнены 34 галоўных гарады краіны па шасці розных фактараў, якія ўключаюць у сябе адміністрацыйнае, сацыяльнае, прававое асяроддзе, а таксама адкрытасць і дзелавое асяроддзе ў цэлым. У першую дзясятку рэйтынгу ўвайшлі горада Гуанчжоў, Шэньчжэнь, Шанхай, Пекін, Нанкін, Ханчжоў, Цзынань, Нінба, Ухань і Чэнду. Па агульнай ацэнцы першае месца заняў Гуанчжоў, які прыцягнуў мноства інвестараў з больш чым 130 краін і рэгіёнаў свету. Зараз у гэтым горадзе прысутнічаюць 301 з 500 найбуйнейшых сусветных кампаній.
Прэв'ю: iqdecision.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya