У аператыўна-дзяжурную службу Брагінскага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што невядомы пракалоў чатыры колы аўтамабіля і падпаліў яго.
Іншамарка была прыпаркаваная ў цэнтры гарадскога пасёлка. Заяўніком аказаўся жыхар Мінска. Ён прыехаў у райцэнтр пазнаёміцца са сваякамі дзяўчыны, ураджэнкі Брагінскага раёна.
Супрацоўнікі Брагінскага РАУС знайшлі мужчыну, які можа быць датычны да падпалу. Раней несудзімы 36-гадовы мясцовы жыхар раней сустракаўся з дзяўчынай заяўніка. Потым яна з'ехала на пастаяннае месца жыхарства ў сталіцу. Даведаўшыся, што былая каханка прыехала на сваю малую радзіму разам з новым маладым чалавекам, хлопец не змог даць рады эмоцыям.
Заведзена крымінальная справа. Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры прадугледжана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bragin
[2] https://zviazda.by/be/tags/mashyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/reunasc-muzhchyny
[4] https://zviazda.by/be/tags/reunasc