Неабходнасці ў змене бюджэту Беларусі з-за сітуацыі з расійскай нафтай няма, заявіў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, паведамляе БЕЛТА [1].
"Працуем па зацверджаным бюджэце, неабходнасці ў якіхсьці яго экстраных зменах няма", - сказаў Максім Ермаловіч, адказваючы на пытанне, як уплывае сітуацыя з расійскай нафтай на бюджэт Беларусі.
Паводле яго слоў, сітуацыя аказвае ўплыў у тым плане, што няма паступленняў у бюджэт экспартных пошлін на сырую нафту, якая вырабляецца ў Беларусі. Пры гэтым міністр звярнуў увагу, што казаць пра нейкія змены гадавых аб'ёмаў даходаў рана. "Мы працуем у штатным рэжыме, ніякіх рашэнняў, звязаных з гэтымі зменамі ўмоваў пастаўкі нафты (з РФ. - Заўвага БЕЛТА), мы не прымаем", - адзначыў Максім Ермаловіч.
Міністр дадаў, што бюджэт-2019 выкананы з некалькі большым прафіцытам, чым чакалася. "Таму мы дастаткова падрыхтавана ўваходзім у бюджэт 2020 года. Мы вельмі добра падрыхтаваліся ў мінулым годзе да любых рызыках - і з выкананнем бюджэту, і з працай нафтагазавага сектара", - рэзюмаваў ён.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/neobhodimosti-v-izmenenii-bjudzheta-belarusi-iz-za-situatsii-s-rossijskoj-neftjju-net-minfin-375885-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minfin