Падрыхтоўка да правядзення місіі абмяркоўваецца на рабочай нарадзе 14-15 студзеня ў Мінску, паведамілі [1] на сайце Міністэртсва энергетыкі.
На мерапрыемстве разгледжана падрыхтаваная беларускім бокам папярэдняя справаздача аб развіцці ўсіх напрамкаў ядзернай інфраструктуры і іншыя арганізацыйныя пытанні па правядзенні місіі МАГАТЭ INIR 3, якая будзе праходзіць у Беларусі з 24 лютага.
У нарадзе прымаюць удзел усе арганізацыі, уключаныя ў рэалізацыю ядзернага энергетычнага праекта.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў нарады звярнуўся намеснік міністра энергетыкі Вадзім Закрэўскі. Ён падзякаваў экспертам МАГАТЭ за плённае супрацоўніцтва і вялікую сумесную работу.
Спасылкі
[1] http://minenergo.gov.by/rabochee-soveshhanie-po-podgotovke-k-missii-magatje-prohodit-v-minjenergo/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magate
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministertsva-energetyki
[4] https://zviazda.by/be/tags/aes