Урад Расіі падаў у адстаўку. Пра гэта паведамляе ТАСС [1] са спасылкай на прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева.
Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў лічыць правільным на фоне абвешчаных Уладзімірам Пуціным прапаноў аб змене канстытуцыі падаць у адстаўку ўраду ў дзеючым складзе. Пра гэта ён паведаміў падчас сустрэчы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з кабінетам міністраў.
"Гэтыя змены, калі яны будуць прынятыя, па ўсёй верагоднасці, і гэта будзе зроблена пасля абмеркавання, як гэта было сказана, яны ўнясуць істотныя змены не толькі ў цэлы шэраг артыкулаў канстытуцыі, але і ў цэлым у баланс улады, улады выканаўчай, улады заканадаўчай, улады судовай, - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў. - У гэтым кантэксце відавочна, што мы, як урад Расійскай Федэрацыі, павінны прадаставіць прэзідэнту нашай краіны магчымасць прымаць усе неабходныя рашэнні і ў гэтых умовах, я лічу, што было правільным у адпаведнасці з артыкулам 117 Канстытуцыі РФ ураду Расійскай Федэрацыі ў цяперашнім складзе падаць у адстаўку".
Прэв'ю: rg.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/politika/7528017
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya