Удзень ратавальнікам паступіла паведамленне пра абрушэнне столевага перакрыцця ў доме на 1-м Трактарным завулку ў Віцебску.
Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што ў пакоі аднапавярховага цаглянага жылога дома абрынулася драўлянае столевае перакрыцце, у выніку чаго быў заціснуты мужчына, які знаходзіўся ў свядомасці.
Як паведамілі ў МНС, хутчэй за ўсё пацярпелы праводзіў работы па дэмантажы керамічнай пліткі са сцен пры дапамозе перфаратара. У нейкі момант і адбылося абвальванне перакрыцця -- мужчына апынуўся пад завалам.
Работнікамі МНС пацярпелы быў выняты і перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду ад шпіталізацыі ён адмовіўся. Прычына здарэння высвятляецца.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne