Латвія мае тэхнічную магчымасць і неабходную інфраструктуру для таго, каб перапампоўваць нафту праз свае парты ў Беларусь, паведаміў [1] міністр зносін Латвіі Таліс Лінкайтс ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ.
- Мы маем усю неабходную інфраструктуру для таго, каб перапампоўваць нафту праз Латвію ў Беларусь і назад, у абодвух напрамках. Ёсць такая тэхнічная магчымасць, проста трэба агаварыць магчымасці, - сказаў міністр. Паводле яго слоў, калі ў Беларусі ёсць такая неабходнасць, латвійскі бок "заўсёды рады прапанаваць свае паслугі"
Як паведамляе АНТ, ужо зараз Рыга цалкам адкрыта кажа, што гатовая зрабіць Мінску пэўныя прапановы па транзіце. І тычацца яны перагляду тарыфаў. Калі Прэзідэнт Беларусі прыедзе ў Рыгу і захоча ўбачыць, да прыкладу, Рыжскі порт, то яму гатовыя паказаць і сховішчы для калійных угнаенняў, і рэзервуары для нафты. Інфраструктурна і геапалітычна Латвія гатова да любых паваротаў.
Прэв'ю: infranews.ru
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/vzaimnyj-interes-perspektivy-sotrudnichestva-minska-i-rigi
[2] https://zviazda.by/be/tags/nafta
[3] https://zviazda.by/be/tags/latviya