Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР у панядзелак пацвердзіў магчымасць перадачы пнеўманіі новага тыпу ад чалавека да чалавека. Пра гэта паведамляе ТАСС [1].
Па дадзеных уладаў, існуюць аб'ектыўныя доказы таго, што вірус можа перадавацца пры кантакце з інфіцыраванымі, у сувязі з чым узнікае неабходнасць экстраных захадаў.
"Калі будуць прыняты своечасовыя дзеянні, эпідэміі атрымаецца пазбегнуць", - сказаў прадстаўнік Цэнтра па кантролі і прадухіленні распаўсюджвання захворванняў Кітая Цзэн Гуан.
Як пацвердзіў прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па пытаннях гігіены і аховы здароўя краіны Чжун Наньшань, мінімум 14 медыцынскіх работнікаў заразіліся ў КНР ад інфіцыраваных каронавірусам новага тыпу.
"Больш за 95% выпадкаў заражэння маюць дачыненне да горада Ухань, - распавёў ён. - Вірус сапраўды перадаецца ад чалавека да чалавека <...> Апошні доказ таму - заражэнне медыцынскіх работнікаў, якія аказвалі дапамогу інфікаваным".
Па словах эксперта, усталяваная рызыка заражэння пры кантакце істотна ўскладняе задачу барацьбы з каронавірусам.
Прэв'ю: ТАСС
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/7563163
[2] https://zviazda.by/be/tags/kitay