Замбія зацікаўлена ў пастаўцы беларускіх трактароў. Пра гэта ішла размова на перамовах генеральнага дырэктара МТЗ Віталя Воўка з дэлегацыяй Замбіі на чале з міністрам фінансаў Бвалью Нганду, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе прадпрыемства.
На сустрэчы былі агучаны намеры Замбіі набыць трактары. З колькасцю павінны вызначыцца да канца першага квартала 2020 года і прыступіць да рэалізацыі намечаных планаў.
Бвалью Нганду падкрэсліў высокую зацікаўленасць Замбіі ў выкарыстанні вопыту Беларусі для развіцця сельскай гаспадаркі. Ён таксама адзначыў перспектыўнасць стварэння сумеснай вытворчасці беларускай тэхнікі. "Гэта дазволіць нашаму рэгіёнц забяспечыць трактарамі не толькі гаспадаркі Замбіі, але і паставіць тэхніку на рынкі бліжэйшых краін дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму размяшчэнню", - сказаў міністр.
Віталь Воўк адзначыў, што МТЗ ужо сёння пачынае рыхтаваць дарожную карту, таксама будзе створаная працоўная група для рэалізацыі агульных планаў. "Мы гатовыя падзяліцца з вамі ўсім неабходным для арганізацыі высокатэхналагічнай вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Гаворка ідзе не толькі аб зборцы трактароў, але і падрыхтоўцы спецыялістаў патрэбнай кваліфікацыі. Гэта магчыма ў тым ліку і на базе вашых навучальных устаноў", - дадаў ён.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/zambija-zainteresovana-v-postavke-belorusskih-traktorov-376675-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zabmiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/traktary