Беларускае таварыства кардыёлагаў і тэрапеўтаў зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі краіны. Арганізацыя аб'ядноўвае спецыялістаў галіны аховы здароўя, якія займаюцца навукова-даследчай, педагагічнай і практычнай дзейнасцю, удасканальваюць метады дыягностыкі і лячэння, укараняюць у практыку найноўшы вопыт і дасягненні кардыялогіі і тэрапіі.
Старшыня суполкі, прафесар, урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі па тэрапіі, вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі па кардыялогіі, загадчык кафедры сталічнага медыцынскага ўніверсітэта Наталля МІЦЬКОЎСКАЯ адзначае:
— За апошнія 11 гадоў мы правялі каля 40 мерапрыемстваў рэспубліканскага і міжнароднага значэння, у тым ліку два кангрэсы кардыёлагаў і тэрапеўтаў. Ідэя аб'яднаць спецыялістаў розных профіляў нарэшце запатрабавала стварэння такога аб'яднання. Гэта дапаможа падрыхтаваць больш сур'ёзную платформу для падобных мерапрыемстваў, а таксама — актыўней уцягваць у работу ўрачоў з адпаведным вопытам з рэгіёнаў і з-за мяжы.
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/tavarystva
[4] https://zviazda.by/be/tags/kardyyalogiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/terapeut