На Усходняе ўзбярэжжа ЗША прыйшлі маразы - тэмпература ў Луізіяне, Паўднёвай і Паўночнай Караліне, Джорджыі апусцілася значна ніжэй за сярэднюю. У Фларыдзе месцамі пахаладала да -1 градуса па Цэльсіі (так, для паўднёвага ўсходу ЗША гэта вельмі халодна). Але аб'ява, з якім у аўторак выступіла суполка Нацыянальнай метэаралагічнай службы ў Фларыдзе, здзівіла нават тых, каго не спалохалі халады, піша [1] Meduza.
Jan 21 - This isn't something we usually forecast, but don't be surprised if you see Iguanas falling from the trees tonight as lows drop into the 30s and 40s. Brrrr! #flwx [2] #miami [3] pic.twitter.com/rsbzNMgO01 [4]
— NWS Miami (@NWSMiami) January 21, 2020 [5]
"Гэта незвычайны для нас прагноз, але не здзіўляйцеся, што сёння, калі тэмпература апусціцца да 30-40 градусаў па Фарэнгейце [прыкладна ад -1 да +4 па Цэльсіі], вы ўбачыце ігуан, якія падаюць з дрэў. Б-р-р-р!" - напісана ў паведамленні.
Так, на галовы (або на машыны) жыхарам штата можа ўпасці не толькі снег, але і ігуаны - дарослыя асобіны могуць дасягаць у даўжыню паўтара метра і важыць дзевяць кілаграмаў!
Гэтыя яшчаркі дрэнна пераносяць нізкія тэмпературы і ўпадаюць у спячку ўжо пры +7 градусах па Цэльсіі. Часта яны засынаюць на дрэвах: менавіта таму сіноптыкі папярэджваюць аб магчымым "ігуанападзе". Пры гэтым вонкава ігуаны здаюцца мёртвымі, але на самой справе яны дыхаюць. Але ўсё ж доўгае пахаладанне можа прадстаўляць пагрозу для жыцця ігуан, асабліва самых маленькіх.
Спасылкі
[1] https://meduza.io/shapito/2020/01/22/zhiteley-floridy-predupredili-ob-osadkah-v-vide-iguan-eto-ne-bibleyskaya-kara-a-prognoz-pogody
[2] https://twitter.com/hashtag/flwx?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[3] https://twitter.com/hashtag/miami?src=hash&ref_src=twsrc%5Etfw
[4] https://t.co/rsbzNMgO01
[5] https://twitter.com/NWSMiami/status/1219691736412246016?ref_src=twsrc%5Etfw
[6] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[7] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[8] https://zviazda.by/be/tags/iguana