Беларусь акажа Кітаю падтрымку ў барацьбе з хваробай, выкліканай каранавірусам, паведамляе БЕЛТА [1].
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў сфарміраваць і ў самы бліжэйшы час накіраваць у Кітай самалёт з найбольш неабходнай медыцынскай дапамогай. Гэта лекавыя прэпараты, сродкі індывідуальнай абароны (маскі, халаты і пальчаткі), сродкі дэзінфекцыі, іншыя вырабы медыцынскага прызначэння.
У дадзены момант ваенны борт ІЛ-76МД на аэрадроме Мачулішчы рыхтуецца да адпраўкі.
Гэтая дапамога - толькі першы крок. Па лініі Міністэрства замежных спраў выпрацоўваюцца далейшыя меры падтрымкі. У прыватнасці, вызначаецца, чым канкрэтна беларускі бок можа дапамагчы яшчэ. Прапрацоўваецца пры неабходнасці выезд кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя і вядучых спецыялістаў для аказання кансультацыйнай дапамогі і ацэнкі патрэбы кітайскага боку ў беларускай медыцынскай падтрымцы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-poruchil-okazat-kitaju-podderzhku-v-borbe-s-koronavirusom-377521-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay