Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падчас перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у фармаце сам-насам удалося абмеркаваць многія пытанні. Лідары краін сустрэліся ў пашыраным фармаце, перадае [2] БЕЛТА.
«Мы сапраўды шмат аб чым пагаварылі, дайшлі да глыбіні сівых часоў у нашым сумесным жыцці ў адной дзяржаве, абмеркавалі шмат гістарычных дат і момантаў (яны вядомыя). І не толькі абмеркавалі пытанні, як Уладзімір Уладзіміравіч сказаў, што ўяўляюць узаемную цікавасць, але тыя, што тычацца і многіх нашых суседзяў, былых краін Савецкага Саюза, той палітыкі, якая цяпер праводзіцца намі, імі. Пра многае пагаварылі, дайшлі да сучаснасці і вырашылі ўжо не адзін на адзін, а з тымі, хто ўключаны ў гэты працэс, працягнуць нашу размову», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, потым лідары краін зробяць паўзу і працягнуць перамовы ў пашыраным складзе пасля прыбыцця [3] астатніх членаў расійскай дэлегацыі. «У нас у праграме ёсць і іншыя пытанні. Калі прыедуць члены расійскай дэлегацыі сюды (неба нібыта ўжо праяснілася), тады мы і працягнем нашу гутарку. А наогул ёсць пра што гаварыць, ёсць над чым працаваць», — рэзюмаваў беларускі лідар.
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін праводзяць сустрэчу ў сочынскай Чырвонай Паляне ў доме прыёмаў афіцыйных дэлегацый «Лаура», перадае БелТА [4].
Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў [5] з рабочым візітам у горад Сочы Расійскай Федэрацыі.
Сёння, 7 лютага, у Сочы праходзіць сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. У прэс-службе беларускага лідара расказалі, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў, якія стаяць на парадку дня беларуска-расійскага супрацоўніцтва.
Аб плануемай сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Аляксандр Лукашэнка расказаў 4 лютага падчас размовы з журналістамі [6] на папяровай фабрыцы ў Добрушы Гомельскай вобласці. Ён падкрэсліў, што Беларусь хоча самых цёплых, добрых і сяброўскіх адносін з братэрскім народам Расіі, аднак звярнуў увагу на шэраг праблемных пытанняў, якія застаюцца ў міждзяржаўным супрацоўніцтве. Яны, у прыватнасці, датычацца пытанняў фарміравання цэн і паставак у Беларусь расійскіх энергарэсурсаў — газу і нафты.
У цэлым кіраўнік дзяржавы яшчэ раз заклікаў да канструктыўнага супрацоўніцтва.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-o-peregovorah-s-putinym-o-mnogom-pogovorili-doshli-do-glubiny-sedyh-vremen-378834-2020/
[3] http://zviazda.by/be/news/20200207/1581073087-samalyot-z-chastkay-rasiyskay-delegacyi-tak-i-ne-pryzyamliusya-u-sochy
[4] http://www.belta.by
[5] http://zviazda.by/be/news/20200206/1580994985-alyaksandr-lukashenka-palyaceu-z-pracounym-vizitam-u-sochy
[6] http://zviazda.by/be/news/20200204/1580799396-alyaksandr-lukashenka-navedvae-dobrushskuyu-papyarovuyu-fabryku-geroy-pracy
[7] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[8] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[9] https://zviazda.by/be/tags/nafta