Прынята пастанова Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2020 года "Аб вызначэнні патрабаванняў да стану здароўя грамадзян, звязаных з вайсковым абавязкам", паведамілі [1] ў Telegram-канале Міністэрства абароны.
Дакумент прыняты для таго, каб прывесці яго ў адпаведнасць з патрабаваннямі закона аб нарматыўных прававых актах і ўдакладніць патрабаванні да стану здароўя грамадзян, якія падлягаюць прызыву на ваенную службу і службу ў рэзерве, а таксама якія праходзяць службу, адзначылі ў ведамстве.
Удакладненне патрабаванняў тычыцца захворванняў апорна-рухальнага апарата і касцёва-мышачнай сістэмы, захворванняў эндакрыннай сістэмы, расстройстваў харчавання і парушэння абмену рэчываў, а таксама захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія суправаджаюцца нязначнымі парушэннямі сардэчнага рытму. Дакументам ўдасканальваюцца экспертныя падыходы ў сувязі з сучаснымі дасягненнямі медыцыны і карэктуюцца патрабаванні да стану здароўя па асобных ваенна-ўліковых спецыяльнасцях.
"Кардынальных змяненняў у падыходзе да ацэнкі стану здароўя грамадзян пры прызыве на тэрміновую ваенную службу не ўнесена", - адзначылі ў Мінабароны.
Прэв'ю: kubnews.ru
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony
[3] https://zviazda.by/be/tags/pryzyuniki