У 2019 годзе развіццё рынку працы ў Кітаі заставалася стабільным, усе адпаведныя паказчыкі адпавядаюць пастаўленым раней гадавым мэтам. Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Паводле дадзеных упраўлення, летась у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу ў Кітаі было створана 13,52 млн новых працоўных месцаў, што перавысіла ўсталяваны мэтавы паказчык на 2019 г. у 11 млн. месцаў. Такім чынам, ужо сёмы год запар іх штогадовая колькасць больш чым 13 млн.
У канцы 2019 года ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу па краіне склаў 3,62 працэнта, што апынулася значна ніжэй гадавога мэтавага паказчыка ўрада, усталяванага на ўзроўні 4,5 працэнта.
Дадзеныя Дзяржстата паказваюць, што летась колькасць працоўных-мігрантаў з сельскай мясцовасці ў Кітаі павялічылася на 0,8 працэнта ў параўнанні з 2018 годам - да 290,8 млн чалавек. Пры гэтым іх сярэднемесячныя даходы дасягнулі 3962 юаня (каля 582 долара) з гадавым прыростам на 6,5 працэнта.
Прэв'ю: silkroadnews.org
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya