На хвалі часу, у плыні жыцця [1]
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
У студзені ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Дзень літаб’яднання “Маладняк” [2], у межах якога ладзіўся круглы стол “Маладнякоўскімі крокамі” і святочная імпрэза.
Адкрыла мерапрыемствы пасяджэнне круглага стала, на якім абмяркоўваліся перспектывы і вынікі першага года рэалізацыі праекта, прысвечанага згуртаванню “Маладняк”, прагучалі выступленні даследчыкаў творчасці маладнякоўцаў: Уладзіміра Хадыкі, Уладзіміра Дубоўкі і Зінаіды Бандарынай. Тут сабраліся людзі, апантаныя сваімі ідэямі, патрыёты сваёй справы, таму цікавыя даклады, душэўная атмасфера мерапрыемства атрымала гучны рэзананс ў СМІ. Было прынята рашэнне размясціць поўныя тэксты дакладаў у раздзеле “Канферэнцыі НББ” на старонцы круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі” [3].
Цяпер можна глыбей пазнаёміцца з праектам і спампаваць інфармацыю пра юбіляраў-маладнякоўцаў 2019–2020 гг.; больш даведацца пра распрацоўку віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” [4], які рэалізуе Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з партнёрамі; пра план [5] мерапрыемстваў на 2020 г. яшчэ аднаго ўдзельніка праекта – Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, на пляцоўцы якога праходзіць большасць запланаваных імпрэз, вечарын і лекцый. Тэкст даклада [6] кандыдата філалагічных навук Анатоля Вераб’я быў размешчаны на старонцы круглага стала і ў адпаведным раздзеле праекта, прысвечаным жыццёваму і творчаму шляху Уладзіміра Хадыкі [7] (1905–1940).
Мерапрыемствы прайшлі ў рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечанага 100-годдзю з дня ўтварэння згуртавання “Маладняк”. Ініцыятарамі праекта сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”), сумесная партнёрская праца пачалася [8] з сакавіка 2019 г.
Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/zaprashaem-na-staronku-kruglaga-stala-maladnyako-skimi-krokami/ [9]
Спасылкі
[1] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%252Fbitrix%252Fadmin%252Fiblock_list_admin.php%253FIBLOCK_ID%253D66%2526type%253Dprojects_by%2526lang%253Dby%2526find_section_section%253D4604
[2] https://www.nlb.by/by/events/343151/
[3] http://conference.nlb.by/maladnyak/bel/agenda/reports/
[4] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%2Fbitrix%2Fadmin%2Fiblock_list_admin.php%3FIBLOCK_ID%3D66%26type%3Dprojects_by%26lang%3Dby%26find_section_section%3D4604
[5] https://www.nlb.by/content/novosti/2020/1-Plan.jpg
[6] http://conference.nlb.by/maladnyak/agenda/reports/Verabey.pdf
[7] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/common/341259/
[8] https://www.nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/praekt-na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya-da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/
[9] https://www.nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/zaprashaem-na-staronku-kruglaga-stala-maladnyako-skimi-krokami/