Рэгіянальны суботнік пройдзе ў Гомельскай вобласці 22 лютага, паведамілі [1] БелТА у Гомельскім аблвыканкаме.
Прадстаўнікі органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў у гэты дзень будуць альбо працаваць на рабочых месцах, альбо зоймуцца добраўпарадкаваннем.
Сабраныя на суботніку сродкі накіруюць на мемарыял на месцы спаленай вёскі Ола ў Светлагорскім раёне, а таксама на рамонт, аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Мемарыял у Оле плануецца адкрыць у год 75-годдзя Вялікай Перамогі.
Вёска Ола была акупаваная ў канцы ліпеня 1941 года. Да студзеня 1944-га немцы сагналі сюды жыхароў некалькіх вёсак Светлагорскага і Жлобінскага раёнаў. Уцекачы будавалі зямлянкі, сяліліся ў гаспадарчай пабудове. Раніцай 14 студзеня 1944 года нямецкі карны атрад разам з вайсковай часцю, у якой налічвалася каля 1 тыс. салдат, атачыў вёску. Людзей заганялі ў дамы, затым падпальвалі. Тых, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі з кулямётаў і аўтаматаў, кідалі ў агонь жывымі. У той дзень абарваліся жыцці 1758 чалавек, у тым ліку 950 дзяцей. Пасля вайны Ола ня адрадзілася.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-pamjat-o-sozhzhennoj-derevne-ola-v-gomelskoj-oblasti-provedut-subbotnik-379627-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/subotnik
[3] https://zviazda.by/be/tags/ola
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc