Колькасць памерлых у Кітаі ад захворвання, выкліканага каранавірусам, складае 1380 чалавек, выздаравелі 6723, захварэлі 63 851. Пра гэта паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на апублікаваную заяву Дзяржаўнага камітэта па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР.
У пятніцу раніцай інфармацыйны партал "Ван'і" са спасылкай на заявы рэгіянальных уладаў паведаміў пра 1488 памерлых, 6982 ачунялых і 63 918 хворых. Дадзеныя былі скарэкціраваны па прычыне першапачатковага памылковага двайнога ўліку статыстыкі з правінцыі Хубэй, якая з'яўляецца эпіцэнтрам захворвання.
"Па стане на 24:00 (19:00 мск) 13 лютага ў Кітаі зарэгістравала 1380 смяротных зыходаў ад каранавіруса (паказчык паменшаны на 108 чалавек з-за паўторнага ўліку даных з правінцыі Хубэй), колькасць ачунялых склала 6723 чалавека, агульная колькасць тых, хто захварэў дасягнула 63 851, колькасць меркаваных выпадкаў захворвання склала 1010 ", - сказана ў заяве камітэта.
У дакуменце падкрэсліваецца, што цесныя кантакты з пацыентамі мелі больш 493 тыс. чалавек. Амаль 178 тыс. знаходзяцца пад медыцынскім наглядам.
Прэв'ю: EPA-EFE
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/7759215
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/kitay