Пры правядзенні кантрольна-наглядных мерапрыемстваў на міжнароднай выставе харчовых тавараў "Прадэкспа-2020" у перыяд з 10 па 12 лютага 2020 г. Рассельгаснаглядам выяўлена падкантрольная прадукцыя - малако і гатовая малочная прадукцыя агульнай вагой 628 кг, вырабленая шэрагам прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, паведамілі [1] на сайце ведамства.
"Указаная прадукцыя паступіла на выставу без праходжання ветэрынарнага кантролю на мяжы і, адпаведна, без ўнясення рахункаў у ФДІС "Аргус" і "Меркурый". Акрамя гэтага выяўлены сыр агульнай вагой 48 кг, які паступіў у Маскву, згодна з дазволам на ўвоз, з мэтай правядзення лабараторных даследаванняў", - заявілі ў Рассельгаснаглядзе.
Таксама выяўлены рыба і морапрадукты агульнай вагой 4,5 кг, якія паступілі з Кітая без ветэрынарных суправаджальных дакументаў.
"У дачыненні да прадукцыі складзены акты аб парушэнні Адзіных ветэрынарных (ветэрынарна-санітарных) патрабаванняў пры перавозках тавараў, падкантрольных дзяржаўнаму ветэрынарнаму нагляду. Прадукцыя знятая з экспанавання і забаронена да дэгустацыі і рэалізацыі. У дачыненні да прадукцыі без ветэрынарных суправаджальных дакументаў прынята рашэнне аб яе ізаляваным захоўванні і далейшым знішчэнні пад кантролем дзяржаўнай ветэрынарнай службы Маскоўскай вобласці", - паведамілі ў ведамстве.
Прэв'ю: ukraine.web2ua.com
Спасылкі
[1] https://www.fsvps.ru/fsvps/news/34260.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/malochnaya-pradukcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasselgasnaglyad