Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку запэўнілі ў адсутнасці экалагічных прэтэнзій да працы новай вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе Светлагорскага ЦКК, перадае [1] БелТА.
У час наведвання прадпрыемства кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці вырашаны ўсе экалагічныя пытанні пры стварэнні новай вытворчасці. "Тое, што дрэнна пахне, няма?" - спытаў ён.
Старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Юрый Назараў запэўніў, што праблем няма. "Інакш мы б не падпісалі акт уводу (прадпрыемства. - Заўвага. БелТА)", - сказаў кіраўнік канцэрна.
Ён паведаміў, што завод уведзены ў эксплуатацыю, працуе і паступова выходзіць на праектную магутнасць. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўная задача цяпер - атрыманне большага дабаўленага кошту выпускаемай прадукцыі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-zaverili-v-otsutstvii-ekologicheskih-pretenzij-k-rabote-novogo-proizvodstva-na-379637-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/svetlagorsk