Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расійскай Федэрацыі Уладзімір Сямашка ўпаўнаважаны на правядзенне перагавораў па праекту міжнароднага дагавора аб пастаўках прыроднага газу ў Беларусь і падпісанне гэтага дакумента. Такая інфармацыя змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 13 лютага 2020 года №85, паведамляе [1] БелТА.
Уладзімір Сямашка ўпаўнаважаны весці перамовы па праекце Пратакола аб унясенні змянення ў Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі ад 25 лістапада 2011 года аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі. Дазволена пры неабходнасці ўносіць у дакумент змены, якія не маюць прынцыповага характару.
Кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Расіі будзе падпісваць пратакол пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/semashko-upolnomochen-na-podpisanie-mezhdunarodnogo-dogovora-po-postavkam-prirodnogo-gaza-379656-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-syamashka
[3] https://zviazda.by/be/tags/pryrodny-gaz