У Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта звярнулася 35-гадовая жанчына з заявай аб тым, што яе 11-месячная дачка, на яе думку, у перыяд праходжання лячэння ў адной з устаноў аховы здароўя заразілася вірусам імунадэфіцыту чалавека. Пра гэта інфармуе СК [1].
УСК па Брэсцкай вобласці па дадзеным факце заведзена крымінальная справа па ч.2 ст.162 Крымінальнага кодэкса. У ходзе расследавання трэба будзе высветліць, пры якіх абставінах дзіця было заражана названым вірусам. Следчыя дапытваюць сведак, медыцынскіх работнікаў, канфіскавана медыцынская дакументацыя, якая будзе дэталёва прааналізавана і далучана да матэрыялаў крымінальнай справы.
Прэв'ю: Shutterstock.com
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/pinsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne