Адміністрацыя правінцыі Хубэй, якая лічыцца эпіцэнтрам распаўсюджвання каранавіруса Covid-19, забараніла ўсім жыхарам рэгіёна, уключаючы сялян, выходзіць з дамоў, паведамляе South China Morning Post [1]. На вуліцах забаронены рух пешаходаў і любога транспарту, акрамя машын паліцыі і экстранных службаў.
Таксама людзям забаранілі збірацца дзеля маджонгу або гульняў у карты.
За парушэнне забароны на выхад на вуліцу грамадзян могуць затрымаць на тэрмін да дзесяці сутак. За парушэнне забароны на перамяшчэнне ў транспарце чыноўнікі прыгразілі такімі ж затрыманнямі, штрафамі ў 500 юаняў і пазбаўленнем правоў кіроўцы.
За мінулыя суткі ў правінцыі зафіксавалі 1933 новыя выпадкі заражэння каранавірусам і 100 смерцяў.
Прэв'ю: gazeta.ru
Спасылкі
[1] https://www.scmp.com/news/china/society/article/3050878/coronavirus-chinas-hubei-province-orders-everybody-stay-home
[2] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus