Аўстралійскія навукоўцы з Квінслендскага ўніверсітэта высветлілі, што адзіны вядомы атрутны прымат — павольны лоры — вылучае падобны да алергеннага бялку кошак яд. Пра гэта паведаміў часопіс Tохіns.
Пад пахамі ў гэтых бяскрыўдных на выгляд жывёл размешчаны залозы, якія вылучаюць небяспечны яд. Калі, напрыклад, лоры пагражае небяспека, то ён змазвае гэтым рэчывам зубы, і ад укусу рана ахвяры ператвараецца ў незагойную. Калі такі ўкус атрымае чалавек, то ў яго будзе вялікая рызыка атрымаць алергічны шок.
Навукоўцы па выніках даследавання таксама ўстанавілі, што бялок сакрэту падпахавых залоз павольных лоры практычна ідэнтычны з алергенным бялком кошак. Такім чынам, была зроблена выснова, што хатнія гадаванцы таксама здольныя вылучаць бялкі, якія выклікаюць у людзей алергію. Робяць яны гэта для абароны ад іншых жывёл або для абазначэння сваёй тэрыторыі.
Эксперты перакананы, што вынікі даследавання прымусяць разглядаць алергію на кошак у зусім новым аспекце, што дапаможа знайсці эфектыўны спосаб барацьбы з ёй.
Дарэчы, у красавіку 2019 года ў лабараторыі імунапаталогіі НДІ малекулярнай медыцыны расказалі аб распрацоўцы ў Расіі першай у свеце вакцыны ад алергіі на кошак.
Сяргей Старынаў
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-starynau
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/alergiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/koshki-0