Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў [1] народнага артыста Расіі Юрыя Антонава з 75-годдзем.
"Прыродны талент, бязмежная адданасць сцэне набылі вам заслужаную любоў і павагу публікі і калегаў, знайшлі жывы водгук у сэрцах мільёнаў прыхільнікаў з розных краін, - гаворыцца ў віншаванні. - Застаючыся на працягу многіх гадоў прызнаным мэтрам сучаснай эстрады, вы ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё музычнага мастацтва".
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што творчасць артыста і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і культурнага супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў [2] народнага артыста СССР Генадзя Аўсяннікава з 85-годдзем.
"Вы належыце да выбітнай плеяды акцёраў, без якіх цяжка ўявіць сучаснае мастацтва. Створаныя вамі вобразы, шырока вядомыя прыхільнікам тэатра і кіно, адрозніваюцца глыбокім веданнем чалавечых характараў, хвалююць публіку шчырасцю і бездакорным мастацкім густам", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што багатая творчая біяграфія артыста, яго адданае служэнне Купалаўскай сцэне і сваёй краіне з'яўляюцца прыкладам для таленавітай моладзі, выклікаюць павагу прафесійнай супольнасці і гледачоў.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Генадзю Аўсяннікаву моцнага здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця. "Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце працаваць гэтак жа натхнёна, папаўняючы скарбніцу беларускай культуры", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Прэв'ю: angelofreda.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-narodnogo-artista-rossii-jurija-antonova-s-75-letiem-380194-2020/
[2] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-narodnogo-artista-sssr-gennadija-ovsjannikova-s-85-letiem-380192-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-antonau
[5] https://zviazda.by/be/tags/genadz-ausyannikau