Увечары 18 лютага ў службу МНС звярнуліся ўстрывожаныя бацькі з просьбай аб дапамозе зняць кайданкі з ног дзіцяці, паведамляе [1] прэс-служба ведамства.
Па прыбыцці высветлілася, што чатырохгадовы хлопчык гуляў з алюмініевымі кайданкамі, надзеў на ногі і заціснуў. Як патлумачылі бацькі, яны каля гадзіны спрабавалі самастойна іх зняць, але безвынікова і вырашылі заклікаць на дапамогу ратавальнікаў.
Хлопчык спакойна сядзеў і чакаў дапамогі, але вось калі ўбачыў спецабсталяванне, заплакаў. Тады працаўнікі МНС вырашылі выкарыстаць больш простыя інструменты, каб не палохаць дзіця. З дапамогай напільніка і абцугоў перарэзалі кайданкі і вызвалілі хлопчыка. Працэдура доўжылася нядоўга, каля 15 хвілін.
Пасля чаго хлопчык усміхнуўся і сказаў: "Вырасту і пайду працаваць ратаўніком".
Спасылкі
[1] https://minsk.mchs.gov.by/novosti/298493/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns