Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас накіраваў падзячны ліст старшыні ўрада РФ Міхаілу Мішусціну, паведамляе БЕЛТА. [1]
"Сяргей Румас ад імя ўрада Беларусі выказаў словы ўдзячнасці расійскаму боку за дапамогу ў эвакуацыі 5 лютага 2020 года спецрэйсам Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі 10 беларускіх грамадзян, якія прынялі рашэнне аб выездзе з правінцыі Хубэй Кітайскай Народнай Рэспублікі ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса новага тыпу", - паведамілі ва ўрадзе.
Прэм'ер-міністр выказаў удзячнасць свайму расійскаму калегу за размяшчэнне грамадзян Беларусі ў лячэбна-рэабілітацыйным цэнтры "Горадабудаўнік" Цюменскай вобласці і стварэнне спрыяльных умоў іх знаходжання.
Сяргей Румас адзначыў, што і ў далейшым плённае ўзаемадзеянне краін будзе развівацца ў духу дружбы, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення.
Прэв'ю: ont.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/rumas-poblagodaril-rf-za-evakuatsiju-iz-kitaja-10-belorusskih-grazhdan-380411-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rumas
[3] https://zviazda.by/be/tags/mihail-mishuscin