Ленінскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце выяўлення днём 14 лютага ў кватэры жылога дома, размешчанага на вуліцы Пляханава ў Мінску, муміфікаванага цела жанчыны, 1967 года нараджэння.
Следчымі з удзелам супрацоўнікаў міліцыі і спецыялістаў ДКСЭ праведзены агляд месца здарэння. У ходзе апытання суседзяў устаноўлена, што жанчыну, якая вяла схаваны лад жыцця, яны доўгі час не бачылі, блізкіх сваякоў у яе не было. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынскія экспертыза. Усе абставіны высвятляюцца, інфармуе СК [1].
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby/2266
[2] https://zviazda.by/be/tags/mumiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk