Мінск увайшоў у топ-3 самых мужных гарадоў СНД, паведамляе партал ТурСтат.
Акрамя Мінска ў першую дзясятку ўвайшлі Масква, Екацярынбург, Растоў-на-Доне, Краснадар, Чалябінск, Санкт-Пецярбург, Казань, Уфа і Нур-Султан.
"За Маскву як самы мужны горад Расіі і СНД аддалі 14% галасоў, за Екацерынбург - 11%, за Мінск - 10%, за Растоў-на-Доне - 9%, за Краснадар - 8%, за Чэлябінск - 6%, за Санкт-Пецярбург - 5%, за Казань і Уфу - па 4%, за Нур-Султан - 3%", - адзначаюць складальнікі спісу.
Рэйтынг складзены па выніках інтэрнэт-апытання, у якім паўдзельнічалі больш за 5 тыс. наведвальнікаў партала на тэму "У якім горадзе СНД самыя лепшыя і мужныя мужчыны?" (Праводзіўся ў другой палове лютага).
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/snd