Беларусь прыме ўдзел у Латвійскай кніжнай выставе, паведамілі БЕЛТА [1] ў ААТ "Белкніга".
Міжнародны выставачны цэнтр Кіпсала ў Рызе з 28 лютага па 1 сакавіка стане натхняльным горадам кніг, месцам сустрэчы пісьменнікаў, перакладчыкаў, выдаўцоў і чытачоў.
Найшырэйшы спектр сваёй найноўшай прадукцыі прапануюць латвійскія і замежныя выдавецтвы. У гэтым годзе ў Латвійскай кніжнай выставе прымуць удзел больш за 100 прадпрыемстваў з 8 краін - Латвіі, Літвы, Эстоніі, Беларусі, Расіі, Турцыі, Францыі і Украіны.
На беларускім стэндзе, арганізатарамі якога выступілі Міністэрства інфармацыі і Саюз выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, будуць прадстаўлены навінкі беларускага кнігавыдання - гэта больш за 500 кніжных найменняў рознай тэматыкі. Асаблівая ўвага будзе нададзена тэмам 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Года малой радзімы.
Прэв'ю: exposale.net
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/belarus-primet-uchastie-v-latvijskoj-knizhnoj-vystavke-380821-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/knigi
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/latviya