Памёр маршал Савецкага Саюза Дзмітрый Язаў, паведамляюць СМІ са спасылкай на Мінабароны РФ.
"25 лютага ў Маскве на 96-м годзе жыцця пасля цяжкай і працяглай хваробы пайшоў з жыцця маршал Савецкага Саюза Дзмітрый Цімафеевіч Язаў", - гаворыцца ў паведамленні.
Язаў быў апошнім з ваеначальнікаў, якому было прысвоена званне маршала Савецкага Саюза. Ім ён стаў у 1990 годзе. Акрамя таго, ён быў апошнім міністрам абароны СССР, які займаў дадзеную пасаду з 1987 года па 1991 год. Таксама Язаў з'яўляецца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-yazau
[2] https://zviazda.by/be/tags/marshal-sssr
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc