Беларускі гісторык, культуролаг і паэт Эдуард Дубянецкі памёр сёння, 25 лютага, на 54-м годзе жыцця ад інфаркту, паведамляе tut.by [3].
Эдуард Дубянецкі нарадзіўся ў 1966 годзе ў Ганцавіцкім раёне ў сям'і філосафа Станіслава Дубянецкага.
Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў у alma mater, Скарынаўскім цэнтры, Педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.
Сярод яго кніг папулярныя энцыклапедычныя даведнікі «Сусветная культура: Ад старажытнасці ды нашых дзён» і «Культуралогія», кнігі паэзіі «Lушы маёй няскончаны палёт» і «Покліч самотнага неба», а таксама шэраг больш за сотню навуковых публікацый.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] https://news.tut.by/culture/673935.html
[4] https://zviazda.by/be/tags/litaratura