Валавы рэгіянальны прадукт Брэсцкай вобласці ў мінулым годзе вырас на 2,8% у параўнанні з 2018-м. Пра гэта паведаміў на сумесным пасяджэнні аблвыканкама і сесіі Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс, перадае БЕЛТА [1].
Аб'ём валавога рэгіянальнага прадукту склаў без малога Br12,5 млрд. "Нягледзячы на тое, што гэта крыху ніжэй за ўстаноўленае заданне (па годзе мы павінны былі выйсці на 104%), вобласць па гэтым паказчыку займае другое месца ў рэспубліцы і перавышае тэмп росту ВУП краіны", - заўважыў кіраўнік абласной вертыкалі.
У цэлым, на думку губернатара, у мінулым годзе ўдалося забяспечыць паступальнае развіццё ўсіх галін эканомікі вобласці.
Прэв'ю: b-g.by
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/vrp
[3] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc