У аўторак адзін з тэстаў, якія быў зроблены беларусу, выявіў РНК каранавіруса. Чалавек быў ізаляваны для арганізацыі медыцынскага назірання ў сувязі з цесным кантактам з адным з інфікаваных каранавірусам пацыентаў, паведамляе [3] прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Такім чынам пацверджана 4 выпадкі інфікавання. Яшчэ 2 тэсты пацыентаў адносяцца да кантакту 1-га ўзроўню і папярэдне дэманструюць станоўчыя вынікі, праводзіцца ўдакладняючая лабараторная дыягностыка ў адпаведнасці з пратаколамі абследавання, рэкамендаванымі СААЗ.
Аб канчатковых выніках будзе паведамлена дадаткова.
Усе пацыенты, якія знаходзяцца пад наглядам, адчуваюць сябе здавальняюча, уключаючы пацыентаў з каранавірусам.
Прэв'ю: ria.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] http://minzdrav.gov.by/ru/sobytiya/o-rezultatakh-testirovaniya-patsientov-na-koronavirus/
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus