Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што любыя транспартныя сувязі ЗША з Еўропай, уключаючы марскія і авіяперавозкі, спыняюцца на 30 дзён, каб стрымаць распаўсюджанне каранавіруса. Захады набудуць моц апоўначы пятніцы, паведамляе ВВС [1].
У сваім звароце да нацыі, прысвечаным успышцы каранавіруса, Трамп сказаў, што "цвёрдыя, але неабходныя абмежаванні" не будуць распаўсюджвацца на Вялікабрытанію, дзе пацверджана 460 выпадкаў заражэння каранавірусом.
Паводле яго слоў, Еўрапейскі саюз "не змог прыняць тыя ж меры засцярогі", што і ЗША.
У ЗША зарэгістравана 1135 пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусом, 38 захварэлых памерлі.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-51846193
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus