З 17 сакавіка ўсе абаненты мабільнага аператара life :) змогуць бясплатна тэлефанаваць на тэлефоны гарачых ліній Беларусі па пытаннях каронавірусу, а таксама на нумары экстраных ліній беларускіх дыпламатычных ведамстваў за мяжой. Званкі будуць бясплатнымі на ўсіх тарыфных планах, у тым ліку ў роўмінгу.
Нумары гарачых ліній па пытаннях каранавіруса ў Беларусі: +375 (29) 156-85-65; 8 (017) 334-34-68; 8 (0152) 55-25-02; 8 (0152) 75-53-22; 8 (0212) 67-36-44; 8 (0214) 74-39-44; 8 (0214) 57-36-44; 8 (0216) 51-34-41 і 51-34-48.
Сярод пасольстваў Беларусі за мяжой бясплатнымі будуць званкі на экстраныя і гарачыя лініі Украіны, Польшчы, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Казахстана, Турцыі, Германіі, Італіі, Аўстрыі, Ізраіля, Егіпта і іншых краін. Поўны спіс і тэлефоны [1].
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://life.com.by/media/Documents/Hot_line.pdf
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus