Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнай артысткі СССР Іны Макаравай у сувязі з яе смерцю. Аб гэтым БелТА паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
"Іна Уладзіміраўна пражыла доўгае і насычанае жыццё, пакінуўшы яркі след у гісторыі савецкага кінематографа. Створаныя ёй вобразы пакараюць гледача шчырасцю і самабытнасцю", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі Іну Макараву высока цанілі за яе талент і адданасць любімай справе.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-nakiravau-spachuvanni-u-suvjazi-sa-smertsju-aktrysy-iny-makaravaj-86310-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ina-makarava
[3] https://zviazda.by/be/tags/kino
[4] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanni