Усенароднае галасаванне па папраўках у Канстытуцыю РФ пераносіцца з 22 красавіка на больш позні тэрмін, заявіў учора прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, перадае [1] агенцтва Интерфакс-Запад.
У тэлезвароце да расіян у сувязі з сітуацыяй з каранавірусам Пуцін падкрэсліў, што "узнікае пытанне і аб арганізацыі агульнарасійскага галасавання па папраўках у Канстытуцыю з папярэдне вызначанай датай 22 красавіка".
"Вы ведаеце, наколькі сур'ёзна я да гэтага стаўлюся і, вядома, буду прасіць вас прыйсці і выказаць сваё меркаванне па гэтым пытанні, - прынцыповым, ключавым для нашай краіны, для нашага грамадства. Аднак, як ужо гаварылася раней, абсалютным прыярытэтам для нас з'яўляецца здароўе, жыццё і бяспека людзей. Таму лічу, што галасаванне неабходна перанесці на больш познюю дату", - сказаў ён у тэлезвароце да расейцаў.
"Ацэнім, як будзе развівацца сітуацыя і ў рэгіёнах, і ў цэлым па краіне. І толькі абапіраючыся на прафесійнае меркаванне, рэкамендацыі лекараў, спецыялістаў, прымем рашэнне аб новым дне галасавання", - падкрэсліў Пуцін
Спасылкі
[1] https://interfax.by/news/policy/v_mire/1273581/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kanstytucyya-rf
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin