У індыйскай акрузе Горакхпур нованароджаную дзяўчынку назвалі ў гонар каранавіруса, які выклікаў эпідэмію ва ўсім свеце, піша [1] rebenok.by.
Імя Corona дзіцяці абраў дзядзька з дазволу маці.
Дзяўчынка нарадзілася на свет 22 марта - у дзень уступлення ў сілу каменданцкай гадзіны ў Індыі. Аўтар ідэі патлумачыў журналістам, што немаўля з такімі імем стане сімвалам адзінства людзей у барацьбе са злом.
"Вірус, несумненна, небяспечны, і ён забіў шмат людзей у свеце, але ён таксама прывіў нам шмат добрых звычак і зблізіў нас", - кажа дзядзька Кароны.
Імя Карона прысутнічае ў спісах імёнаў для дзяўчынак. Яно мае іспанскае паходжанне і паходзіць ад слова "каранаваная". У рэйтынгу папулярнасці імёнаў у свеце Карона знаходзіцца на 2390-м месцы і лічыцца дастаткова рэдкім.
Прэв'ю: babycenter.in
Спасылкі
[1] http://rebenok.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzicyo
[3] https://zviazda.by/be/tags/imya
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus