Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Туркменістане Вячаслаў Бяскосты сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Туркменістана Вепам Хаджыевым, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Яны абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, уключаючы меры па недапушчэнні распаўсюджвання каранавіруса, а таксама абароне інтарэсаў грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой.
Бакі адзначылі дружалюбны характар адносін і высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Туркменістанам у пытаннях пераадолення негатыўных наступстваў эпідэміялагічнага стану ў свеце.
Прэв'ю: Пасольства Беларусі ў Туркменістане
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/belarus-i-turkmenistan-obsudili-mery-po-nedopuscheniju-rasprostranenija-koronavirusa-385031-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/turkmenistan