Глабальная эканоміка пагрузілася ў рэцэсію, як мінімум не меншую, чым у 2009 годзе, заявіла дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) Крысталіна Георгіева. Пра гэта паведамляе РБК [1].
«Спад на 2020 год чакаецца даволі глыбокім», - сказала кіраўнік МВФ падчас брыфінгу, папярэдзіўшы, што аднаўленне ў 2021 годзе можа пачацца толькі ў тым выпадку, калі атрымаецца стрымаць распаўсюд каранавіруснай інфекцыі COVID-19.
Асаблівую пагрозу Георгіева бачыць у магчымасці ўзнікнення хвалі банкруцтваў і скарачэння працоўных месцаў, якая можа не толькі падарваць здольнасць эканомікі да аднаўлення, але і разбурыць саму аснову грамадства.
У сувязі з гэтым кіраўнік МВФ заклікала ўсе краіны «агрэсіўна» процідзейнічаць распаўсюджванню хваробы і аказваць падтрымку эканоміцы, каб скараціць тэрмін глабальнай рэцэсіі і не дапусціць занадта глыбокага падзення.
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/economics/27/03/2020/5e7e1a789a7947ee95b71e9f?from=from_main
[2] https://zviazda.by/be/tags/mvf
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus