Паўночная Македонія афіцыйна ўвайшла ў склад НАТА і стала 30-м удзельнікам альянсу, паведамляе РБК [1].
Пратакол аб далучэнні краіны сябры арганізацыі падпісалі яшчэ 6 лютага мінулага года, у снежні яго ратыфікавалі ЗША, а затым, у лютым 2020 года, і парламент самай Паўночнай Македоніі, як гэтага патрабавала працэдура ўступлення ў альянс.
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг адзначыў, што краіна з'яўляецца даўнім удзельнікам місій па забеспячэнні бяспекі, якія праводзяцца пад кіраўніцтвам альянсу, у тым ліку ў Косава і Афганістане. Цырымонія ўзняцця сцяга Паўночнай Македоніі адбудзецца 30 красавіка ў штаб-кватэры НАТА.
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/politics/27/03/2020/5e7e31c89a7947fc6637887a?from=newsfeed
[2] https://zviazda.by/be/tags/nata
[3] https://zviazda.by/be/tags/makedoniya