Расія ў сераду накіравала ў ЗША самалёт з медыцынскім абсталяваннем і ахоўнымі маскамі, паведаміла [1] ТАСС са спасылкай на Мінабароны РФ.
Дамоўленасць аб дастаўцы гэтай дапамогі была дасягнута ў панядзелак у ходзе тэлефоннай размовы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам.
"Расія даслала нам вельмі вялікі самалёт, поўны медыцынскага абсталявання. Гэта вельмі міла", - паведаміў Трамп.
Амерыканскі лідар згадаў, што таксама ЗША атрымалі дапамогу з боку Кітая і іншых краін. Ён паведаміў, што быў гэтым "вельмі здзіўлены", перадае CNN.
Нацыянальны антырэкорд па колькасці смяротных зыходаў захворвання, выкліканага новым каранавірусам, пастаўлены ў ЗША: за суткі там памерлі 865 чалавек, паведаміў у аўторак Універсітэт Джонса Хопкінса, які праводзіць падлікі на аснове звестак федэральных і мясцовых уладаў. Агульная колькасць інфіцыраваных наблізілася да 190 тыс.
Працягваецца рост колькасці тых, хто заразіўся ў Еўропе, дзе найбольш складанай застаецца сітуацыя ў Італіі, Іспаніі і Францыі.
Пандэмія ахапіла ўжо больш за 160 краін. Паводле апошніх дадзеных, у свеце заразіліся больш за 760 тыс. чалавек, зафіксавана больш за 37 тыс. смяротных зыходаў.
Прэв'ю: yandex.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/8131019
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya