Сёння ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе [1] Белгідрамет. Пераважна па паўночнай частцы краіны пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 5-10 м/с, раніцай і днём з парывамі да 14 м/с, месцамі - да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра складзе ад плюс 4 на поўначы да 11 градусаў цяпла на поўдні краіны.
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore