Дзяржаўныя аптэкі Віцебска пачалі працаваць па максімальна падоўжаным рэжыму работы, паведаміла генеральны дырэктар Віцебскага УП "Фармацыя" Алена Арлова, паведамляе [1] БЕЛТА.
"У сітуацыі, якая склалася, ідзем насустрач насельніцтву і працуем па максімальна падоўжаным рэжыму працы - да 22.00. Працуюць у аптэках таксама дзяжурныя спецыялісты", - адзначыла Алена Арлова.
Штодня па аптэках горада развозяць 50-70 тыс. медыцынскіх масак. У першую чаргу тавар паступае ў аптэкі ва ўстановах аховы здароўя, гандлёвых цэнтрах, месцах масавага збору людзей. Прадукцыю пастаўляюць прадпрыемствы "Беллегпрама".
У сетку Віцебскага УП "Фармацыя" ў вобласці ўваходзіць 290 аптэк, з іх 74 - у Віцебску.
Прэв'ю: lekoboz.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/gosapteki-vitebska-prodlili-rezhim-raboty-385855-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/apteka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/medycynskiya-maski