Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка стаў першым і пакуль адзіным у краіне сертыфікаваным удзельнікам GUNi. Сяброўства ў сетцы GUNi з'яўляецца прызнаннем дзейнасці ВНУ па папулярызацыі мэтаў і каштоўнасцяў устойлівага развіцця ў грамадстве.
Глабальная сетка інавацыйных універсітэтаў аб'ядноўвае больш за 250 устаноў вышэйшай адукацыі з 80 краін свету - універсітэты, кафедры ЮНЕСКА, даследчыя цэнтры.
У 2017 годзе БДПУ атрымаў прызнанне ад Універсітэта ЮНЕСКА і статус рэгіянальнага цэнтра экспертыз па адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця. У лютым таго ж года на базе БДПУ быў створаны каардынацыйны цэнтр “Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця”, які займаецца каардынацыяй, навукова-метадычным і інфармацыйна-арганізацыйным суправаджэннем дзейнасці па прасоўванні ідэй і практык адукацыі ў мэтах ўстойлівага развіцця ў сістэме адукацыі, а таксама ў сферах эканомікі, экалогіі і сацыяльнага развіцця. Таксама ўніверсітэт з'яўляецца сузаснавальнікам Асацыяцыі “Адукацыя для ўстойлівага развіцця”.
ВНУ, якія ўдзельнічаюць у GUNi, знаходзяцца ў фокусе ўвагі даследчыкаў з ЮНЭСКА і ААН, якія надаюць павышаную ўвагу сацыяльнай адказнасці адукацыі. Такім універсітэтам лягчэй знайсці доступ да неабходных дадзеных для ўласных даследаванняў, а таксама больш шырокага распаўсюджвання ўласных распачынанняў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: bspu.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdpu
[2] https://zviazda.by/be/tags/universitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/student
[4] https://zviazda.by/be/tags/vnu